Тэлеграм-каналы Ашмянаў і Ваўкавыска прызнаныя экстрэмісцкімі
Пракуратура працягвае кампанію па прызнанні розных тэлеграм-рэсурсаў экстрэмісцкімі. Гэтым разам былі пададзеныя заявы на каналы з Ашмянаў і Ваўкавыска. Суд задаволіў прэтэнзіі пракуратуры.
«Па заявах органаў пракуратуры інфармацыйная прадукцыя Telegram-каналаў «Ваўкавыск для жыцця new» і «Ашмяны» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
У паведамленнях каналаў пракуроры ўгледзелі заклікі да блакавання руху на дарогах, хуліганстве, вандалізму, а таксама знайшлі абразы ў адрас сілавікоў і дзяржслужачых.
