Telegram пераклалі на беларускую



Телеграм – праграма для абмену паведамленнямі з акцэнтамі на хуткасць і бяспеку.

Серверы з дадзенымі Telegram раскіданыя па ўсім свеце. Кожны з іх адказвае за свой рэгіён і мае ўласную юрысдыкцыю. Менавіта за кошт гэтага праграма так шустра лётае. Еўрапейскіх юзераў, да прыкладу, абслугоўваюць лонданскія серверы. За зносіны азіяцкіх карыстальнікаў адказвае дата-цэнтр у Сінгапуры, а мексіканскіх — у Сан-Францыска.

А сам ключ, які адкрывае доступ да асабістай перапіскі, захоўваецца толькі на прыладзе карыстальніка. Яшчэ адна актуальная на дадзеный момант фішка — магчымасць гугліць фота не выходзячы з праграмы.

4

Ёсць магчымасць рэдагаваць паведамленні на працягу двух дзён пасля іх адпраўкі. Мноства розных каналаў папулярных блогераў, палітычных дзеячоў і СМІ.

У Тэлеграме ёсць магчымасць ствараць ботаў (робатаў). Па запыце можна знайсці добрае кіно (проста ўвядзі неабходную катэгорыю), пагуляць у шыбеніцу, палюбавацца фотаграфіямі National Geographic, паслухаць музыку ці запампаваць кнігу. Бот з надвор’ем які будзе паведамляць аб надвор’і ў зручны для вас час. Ёсць нават робат які будзе зарабляць для вас грошы.

І яшчэ багата-багата магчымасцяў.

І ўсё гэта на цяпер на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.

Мова ўсталёўваецца вельмі проста. Запампоўваеце файл з лакалізацыяй і адсылаеце яго самі сабе альбо сябру ў тэлеграме.

Файл можна адаслаць і з веб-версіі праграмы, што вельмі зручна. Яна аўтаматычна сінхранізуецца з мабільнымі прыладамі.

1

Адчыняеце на сваім мабільніку, цісніце на паведамленне, каб запампаваць файл, націскаеце на тры маленькія кропкі:

2

У наступным акенцы цісніце «Apply localization file»

3

Гэта ўсё, вы маеце месенджар на роднай мове.

algerd.wordpress.com