Тэлеканал „Еўраньюс” пракаментаваў спыненне вяшчання ў Беларусі



На тэлеканале Euronews заявілі, што ім не паведамілі пра спыненне вяшчання ў Беларусі і пра яго прычыны.

Euronews даражыць свабодай слова і зробіць усё магчымае для таго, каб яго аўдыторыя ў Беларусі вельмі хутка зноў атрымала доступ да тэлевізійнай версіі каналу, – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што 12 красавіка кампанія “Белтэлекам” паведаміла, што з каналам Euronews не працягнулі дамову. Паводле Міністэрства інфармацыі, тэлеканал парушыў заканадаўства аб рэкламе. Euronews — еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал. Ён асвятляе і падзеі ў Беларусі, у тым ліку масавыя затрыманні і гвалт уладаў супраць мірных пратэстоўцаў. Адначасова з адключэннем Euronews у Беларусі пачалі трансляваць расейскі тэлеканал “Победа”, які стварылі да 75-годдзя перамогі.

Беларускае Радыё Рацыя