Тэлеканал „Звезда” пужае беларускімі карнікамі з Украіны
Прапагандысцкі канал Мінабароны Расеі „Звезда” выпусціў сюжэт прысвечаны Беларусі.
„Мне ліст тут даслаў аднакашнік з Украіны, — кажа вядучы тэлеканала. — Злы такі, абразлівы. З пагрозамі. Знішчаю і буду знішчаць ўсіх расейцаў і вашых дзяцей. Ён, вядома, не расейцамі нас назваў, па-іншаму. Завуць гэтага майго знаёмага Аляксандр Ісакаў. Ён — старшы афіцэр Узброеных сіл Украіны. Сам сябе называе беларус. Проста ў лісце удакладняе, я беларус. І тут я падумаў, што гэта Аляксандр папярэджвае мяне так, што рыхтуецца ў Кіеве сур’ёзная правакацыя супраць Беларусі. Гэтым дзецям, якія называюць сябе беларусамі, цяпер, мабыць, зусім няма чым заняцца. І Кіеў іх можа выкарыстоўваць у сваёй бруднай гульні супраць Менска. Украінская разведка рыхтуецца закідваць сваіх карнікаў з беларускімі каранямі ў Менск. Для таго, каб зваліць дзейную ўладу і пасадзіць у Беларусі прыхільнікаў Майдану. Яны будуць у грудзі біцца і называць праўдзівымі беларусамі. Разумееце, якое вераломства я ўбачыў паміж радкоў майго аднакашніка. Мая справа папярэдзіць Менск. А інакш навошта ён мне пісаў? Паказваў, што ўкраінскія вайскоўцы небяспечныя і патрабуюць кантролю і прымусу іх да міру? Ці проста хацеў, каб я ацаніў, у каго ператварыўся хатні хлопчык Саша Ісакаў? Мы вучыліся ў Львове”, — адзначае Падкапаеў.
Телеканал „Звезда” |
Украина готовит карателей для заброски в Минск – Подкопаев24 ноября 2016, 08:39
Ведущий программы «Новости. Главное» на телеканале «Звезда» Юрий Подкопаев каждый четверг отвечает на вопросы зрителей, которые ему присылают на почту. |