„Тэлевізар пана Стаса, сябра дзядзькі Апанаса”
„Тэлевізар пана Стаса, сябра дзядзькі Апанаса”, — комікс гарадзенца Сяржука Верамеенкі самвыдатам працягвае нізку прыгодаў, якія перш аўтар планаваў рабіць для дзяцей. Наступныя, ужо аўтарскія коміксы пра дзядзьку Апанаса набываюць форму сатыры і цікавыя будуць як малым, так і дарослым. Кніжачка навучае не ісці за чужой глупотай.
Кажа Сяржук Верамеенка:
— Заклікаю быць не толькі ўважлівым да тэкстаў, але быць увогуле ўважлівымі ў жыцці. Мы вельмі часта паводзім сябе як пан Стас: спадзяёмся на кагосьці і слухаем чужых парадаў, а сваёй галавой рэдка думаем. З намі, на жаль, могуць здарыцца ўсялякія недарэчнасці, таксама як здарылася з панам Стасам.
Магчыма, коміксы Сяржука Верамеенкі калі-небудзь будуць выданы асобным зборнікам. Аўтар на гэта спадзяецца. Пакуль гэта самавыданне. А пакуль, вы зможаце азнаёміцца з гэтай, чарговай кніжачкай на нашым сайце.
Беларускае Радыё Рацыя