Тэма малога памежнага руху – на сустрэчы з консуламі



У Берасці адбылася сустрэча Генеральнага консула Польшчы ў Берасці Ганны Навакоўскай і кіраўніка візавага аддзела Генеральнага консульства РП у Берасці Славаміра Місяка з кіраўніком берасцейскай абласной суполкі Партыі БХД Змітром Шурхаем і кіраўніком гарадской суполкі партыі Аляксандрам Храпко.

На сустрэчы абмяркоўвалася тэма малога памежнага руху і іншыя пытанні, што тычацца візаў, кажа Аляксандр Храпко:

– Польскі бок хоча спрасціць сістэму візаў. Нашыя ўлады не вельмі ідуць насустрач польскім прадстаўнікам. Што датычыць малога памежнага руху, то з польскага боку ўсе дакументы ўжо падпісаны. Частка дакументаў падпісана і з беларускага боку, але вось адзіны дакумент застаўся, які яны ніяк не могуць падпісаць.

Паводле Аляксандра Храпко, 10 верасня ўдзельнікі праекту малога памежнага руху збіраюцца правесці круглы стол з удзелам Генеральнага консула. Але даць згоду на сваю прысутнасць на круглым стале Ганна Навакоўская можа толькі пасля кансультацый са сваім кіраўніцтвам.

Беларускае Радыё Рацыя