Тэма «Ведзьмака» на «Лютым фэсце»
У Менску чацвёрты раз адбыўся музычны «Люты фэст», дзе найбольшая ўвага надаецца жанру фолк-металу. Вакаліст гурта «Адарвірог» і вядоўца фэсту Леанід Аўдзей-Жыгуноў лічыць, што арганізатарам не час спыняцца.
– Часова гэта прынцыповае. Калі ты ўжо за нешта ўзяўся, то трэба гэта рабіць да апошняга моманту. Гэта трэба зрабіць ці добра, ці выдатна, ці не рабіць ніяк. Мы лепей скончым, калі гэта будзе самая-самая высокая кропка, чым мы скончым вось так. Мы будзем рухацца далей.
Сёлета пашырылася геаграфія гуртоў: акрамя беларускіх калектываў «Адарвірог», Alfar, Fabiant і Sakramant, а таксама ўкраінцаў Midgard, якія выступалі на «Лютым фэсце» летась, цяпер у Менск прыехалі і госці з Польшчы — гурт Percival Schuttenbach, які запісаў саўндтрэк да папулярнай камп’ютарнай гульні «Вядзьмак».
Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара