Тэмпературныя рэкорды



Тэмпературныя рэкорды дня пабіты 16 кастрычніка на большай частцы Беларусі, паведамляе Белгідрамет.

Так, паводле даных спецыялістаў, у Віцебскай вобласці тэмпературныя рэкорды зафіксаваны на ўсіх станцыях метэаназіранняў, у Менскай вобласці не перавышаны рэкорд дня толькі ў Менску. У Магілёўскай вобласці рэкорды зафіксаваны таксама практычна ўсімі станцыямі, за выключэннем Мсціслава, у Гомельскай вобласці выключэнне склалі толькі Васілевічы і Жыткавічы.

У Гарадзенскай вобласці тэмпературныя рэкорды ў мінулыя суткі былі зафіксаваны толькі ў Гародні, Навагрудку і Ашмянах. У Берасцейскай вобласці – толькі на метэастанцыі Палескай.

Самая высокая тэмпература 16 кастрычніка была зафіксавана ў Брагіне – плюс 22,8 (папярэдні рэкорд – плюс 19,1).