Тэракт на Вялікдзень
У выніку тэракту ў пакістанскім горадзе Лахор загінулі па меншай меры 72 чалавекі, а каля трох соцень атрымалі раненні.
Выбух здзейсніў тэрарыст-смяротнік, які падарваў сябе ў дзіцячай секцыі парку, і таму сярод ахвяр і пацярпелых мноства дзяцей і жанчын. У нядзелю парк быў перапоўнены наведвальнікамі, што звязана са святкаваннем хрысціянамі Пакістана каталіцкага Вялікадня. У краіне пражывае каля трох мільёнаў хрысціян. У якасці паражальных элементаў бомбы выкарыстоўваліся металічныя шарыкі. Адказнасць за тэракт узяў рух «Талібан». Улады Пакістана абвясцілі трохдзённую жалобу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AFP
