Тэракт смяротніка ў Кабуле: загінула найменш 24 чалавекі
Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў сталіцы Афганістана раніцай 24 ліпеня каля 6.45 мясцовага часу. У выніку гэтай атакі пашкоджаны 3 машыны і 15 крамаў. Загінула найменш 24 чалавекі, яшчэ дзясяткі параненыя.
Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Афганістана, паведамляе інфармацыйнае агенцтва TOLO News.
Паводле дадзеных праваахоўнікаў, акрамя загінулых, яшчэ больш 40 чалавек параненыя.
Адказнасць за тэрарыстычны акт пакуль не ўзяла на сябе аніводная арганізацыя, уключна з „Талібанам”.
Беларускае Радыё Рацыя