Тэракты у Барселоне і Камбрыльсе (абноўлена)
У каталонскім горадзе Камбрыльс, што на поўдзень ад Барселоны, у час спробы здзяйснення новага тэракту пацярпелі 7 чалавек. Пра гэта 18 жніўня паведаміла ў Twitter паліцыя Каталоніі.
Тэрарысты імкнуліся ўрэзацца ў пешаходаў на машыне Audi, аднак па іх пачала страляць паліцыя. Баевікі паспелі параніць шасцёх цывільных асобаў і аднаго паліцыянта, піша мясцовае выданне Ok Diario. Праваахоўнікі ліквідавалі чатырох баевікоў. Яшчэ аднаго нападніка паранілі і затрымалі, пазней ён памёр у шпіталі.
***
Паводле паведамленняў прэсы паліцыя застрэліла адога з тых, хто спрычыніўся да тэрарыстычнага акту ў сталіцы Каталоніі Барселоне, ён забіты ў прыгарадзе. Паліцыя ў звязку з тэрактам праводзіць спецаперацыю.
Тым часам стала ведама, што адказнасць за тэракт узяла на сябе Ісламская дзяржава Іраку і Леванту.
***
Паводле інфармацыі радыёстанцыі Cadena Ser, колькасць загінуўшых у выніку тэракту ў Барселоне не менш за 13 чалавек. Дзясяткі іншых людзей паранены.
Па дадзеных паліцыі, кіроўца ўцёк з месца здарэння, ён мог дзейнічаць не адзін.
Фота elperiodico.com
***
Каталонская паліцыя назвала тэрактам наезд мікрааўтобуса на натоўп людзей у цэнтры Барселоны. Па папярэдніх дадзеных, некалькі чалавек параненыя.
Інцыдэнт адбыўся каля плошчы Каталоніі ў самым пачатку пешаходнага бульвара Рамбла, які з’яўляецца адным з асноўных месцаў паломніцтва турыстаў.
Мясцовыя СМІ таксама паведамляюць, што кіроўцу мікрааўтобуса ўдалося збегчы. Таксама паведамляецца пра стральбу ў адным з рэстаранаў у цэнтры горада.
Месца здарэння ачэплена, паліцыя звярнулася да жыхароў горада і турыстаў з просьбай не набліжацца да раёна вакол плошчы Каталоніі. Зачыненыя бліжэйшыя станцыі метро і чыгуначныя станцыі, а таксама крамы і рэстараны.
Фота AFP і PAP/EPA/Quique Garcia