Тэракт у Францыі: 84 асобы загінулі
У Ніцы на Ангельскай набярэжнай у Дзень ўзяцця Бастыліі, 14 ліпеня, каля 22:30 грузавік з тэрарыстам заехаў у натоўп людзей і праехаў каля двух кіламетраў.
[youtube id=”VNHjT8D20qE”]
Кіроўца быў застрэлены паліцыяй. Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар туніскага паходжання. У грузавіку знойдзеныя боепрыпасы.
[youtube id=”CRhNP6EJgLE”]
[youtube id=”CoU0aeM5iSM”]
Колькасць загінулых на дадзены момант склала 84 чалавек, сярод іх шмат дзяцей, больш за 120 чалавек параненыя, 20 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
У начным звароце да нацыі прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што ў жандармерыю і паліцыю будуць выкліканыя рэзервісты для аховы межаў і гарантавання бяспекі.
Надзвычайнае становішча будзе працягнутае на тры месяцы.
Фота REUTERS, twitter.com/Nice_Matin