Тэракт у Пакістане: 22 чалавекі загінулі, 32 паранены
Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў пакістанскім Лахоры, загінулі 22 чалавекі, яшчэ 32 атрымалі раненні, 11 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся каля тэхнапарка імя Арфы Карым. Паводле папярэдніх даных, мэтай тэрарыста былі супрацоўнікі паліцыі, якія дзяжурылі непадалёку.
Месца ўзрыву цяпер ачэплена, вядзецца расследаванне.