Тэракт у Стамбуле: 39 ахвяраў



39 чалавек загінулі ў выніку тэрарыстычнай атакі на начны клуб Reina ў Стамбуле. Пра гэта паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сайлу, перадае агенцтва Dogan.

Паводле яго слоў вызначана асоба 21 загінулага, 15 з іх – грамадзяне замежных дзяржаў. У шпіталях знаходзяцца 69 пацярпелых. Стан чатырох чалавек крытычны.

Сайлу ўдакладніў, што напад адбыўся ў 1.15 ночы, у разгар святкавання Новага году наведнікамі начнога клуба. Адзін ці двое тэрарыстаў у касцюмах Санта Клауса зайшлі ў клуб і пачалі страляць па людзях. Перад гэтым яны застрэлілі паліцэйскага і грамадзянскага ахоўніка на ўваходзе. Расстрэльвалі наведнікаў клуба, якіх было ад 700 да 800 чалавек, з аўтамата Калашннікава.

Паводле апошняй інфамацыі адзін з нападнікаў дакладна забіты.

Беларускае Радыё Рацыя