Тэракт у Стамбуле: больш за 40 смяротных ахвяраў (абноўлена)
Ахвярамі выбухаў у міжнародным аэрапорце Стамбулу, паводле апошніх звестак стала 41 асоба, параненых каля 240. Сярод ахвяраў 10 замежных грамадзянаў.
Такія лічбы прывялі ў 29 чэрвеныя улады Стамбула. Сярод загінушых 10 замежнікаў, трое ахвяраў нападу мелі падвойнае грамадзянства.
Як адзначае Reuters, напад ў аэрапорце імя Атацюрка стаў самым крывавым паводле колькасці ахвяраў тэрактам у Турэччыне сёлета.
***
У выніку выбухаў у аэрапорце Атацюрк загінулі 36 чалавек, паведаміў прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым. Паводле яго слоў, атака на аэрапорт адбылася ў той час, як Турцыя паспяхова змагаецца з тэрарызмам, перадае rbc.ru.
[youtube id=”MlXEKyMlgPk”]
Ахвярамі выбухаў у аэрапорце Атацюрк сталі 36 чалавек, многія паранены, заявіў прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым, перадае Reuters. Паводле слоў прэм’ер-міністра, сярод загінулых могуць быць замежнікі.
Йылдырым падкрэсліў той факт, што атака ў аэрапорце Стамбула адбылася ў той час, як Турцыя дасягае поспеху ў барацьбе з тэрарыстамі. Па словах прэм’ера, выбухі ў аэрапорце паказалі, што тэрарызм – глабальная пагроза.
Йылдырым таксама распавёў некаторыя падрабязнасці атакі. Паводле яго слоў, у нападзе ўдзельнічалі тры тэрарысты-смяротнікі, яны прыехалі да аэрапорта на таксі. Усе трое адкрылі агонь са зброі, якую прынеслі з сабой, а затым падарвалі сябе. Паводле слоў прэм’ер-міністра, улады Турцыі падазраюць, што за атакай стаіць групоўка „Ісламская дзяржава”.
[youtube id=”YX0VS1WR5Cs”]
У аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле прагрымелі выбухі. 28 асобаў загінулі, каля 100 параненыя.
00:35
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі выказала словы падтрымкі Турэччыне з нагоды тэракту у Стамбуле.
«Яшчэ адзін трагічны тэракт у Турцыі. Еўразвяз падтрымлівае турэцкі народ. Усе яны ў нашых сэрцах», — напісала кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Фэдэрыка Магерыні ў Twitter.
Another tragic terrorist attack in #Turkey. The EU stands by the Turkish people. Our heart is with them all
— Federica Mogherini (@FedericaMog) June 28, 2016
00:30
Самалёты, што ляцелі ў Стамбул, накіроўваюцца для пасадкі ў Анкару і Ізмір
Міжнародны аэрапорт Атацюрка ў Стамбуле не прымае рэйсы, самалёты накіроўваюць на пасадку ў Анкару, Бурсу, Ізмір, Каджаэлі, Чарум і ў стамбульскі аэрапорт Сабіха Гёкчэн.
00:20
Губернатар Стамбула паведаміў, што ахвярамі тэракту сталі 28 асобаў.
00:15
Улады Турэччыны паведамілі пра трох смяротнікаў у аэрапорце Стамбула
«Мы мяркуем, што выбухі на ўваходзе, выхадзе, а таксама на паркоўцы ў міжнародным тэрмінале стамбульскага аэрапорта Атацюрка здзейснілі тры тэрарыста-смяротнікі», — заявіў губернатар Стамбула Васіп Шахін.
00:09
Смяротнік ў аэрапорце Стамбула падарваў сябе падчас спробы затрымання.
Адзін з тэрарыстаў-смяротнікаў прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі яго паспрабаваў затрымаць паліцыянт.
23:45
Ізраільскія СМІ паведамляюць, што лічба ахвяраў узрасла да 20, а параненых — больш за 100 асобаў.
TURKEY AIRPORT BOMBING – U/D:
– 20 dead
– 100 wounded
– 2 suicide bombers
– heavy gunfire
– possible Israelis missing
– gag order placed.— Israel News Feed (@IsraelHatzolah) June 28, 2016
23:34
У Стамбуле яшчэ адзін выбух – каля ўваходу на станцыю метро „Аэрапорт”, паведамляюць СМІ.
***
23:15
Некаторыя самалёты, якія ляцелі ў Стамбул, працягваюць палёт, аднак іх перанакіравалі ў іншыя аэрапорты, паведамляюць СМІ.
23:00
Міністр юстыцыі Турэччыны, якога цытуе Reuters паведаміў, што загінула не менш за 10 асобаў, ня менш за 20 параненыя. Міністр дадаў, што некалькі нападнікаў увайшлі ў аэрапорт і пачалі страляць з аўтаматаў Калашнікава. Спасылаючыся на крыніцы у турэцкіх спецслужбах Reuters паведаміла, што ў аэрапорце адбыўся «падвоены тэракт, здзейснены тэрарыстамі-смяротнікамі». Тэрарысты планавалі падарваць сябе перад пунктам кантролю бяспекі. Паліцыя «пачала страляць у тэрарыстаў каб нейтралізаваць іх», але невядома ці гэтая акцыя закончылася паспяхова.
Тэлеканал «NTV» паведаміў, што сведкі бачылі чатырох узброеных людзей, якія выбягалі з тэрміналу.
22:39
Тэлеканал «CNN Turk» напісаў на сваім сайце пра «серыю выбухаў і стрэлы». Страляніна верагодна адбылася на паркоўцы ля аэрапорту Атацюрка, адразу пасля выбухаў.
«CNN Turk» піша пра прысутнасць на месцы паліцыі і шматлікіх машынаў хуткай дапамогі, а таксама цытуе словы сведкі падзеяў, які сказаў у тэлеэфіры, што параненых у шпіталі развозілі таксісты. Аэрапорт цалкам закрыты.
Звесткі пра «вялікую колкасць параненых» пацвярджае таксама на падставе сваіх крыніцаў дзяржаўны тэлеканал «NTV». Тэлеканал «Haberturk» паведаміў пра штонайменш «адзін выбух у зале прылётаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/Conflicts, REUTERS