Тэракт у Японіі з незвычайным матывам



Паліцыя Токіо арыштавала 21-гадовага мужчыну, які неўзабаве пасля апоўначы 1 студзеня здзейсніў наезд аўтамабілем на пешаходаў, пры тым параніў 8 чалавек. Пра гэта паведаміла японская дзяржаўна-грамадская цэнтральная тэлерадыёкампанія NHK. 

Інцыдэнт здарыўся на папулярнай сярод моладзі гандлёвай вуліцы. Адзін пацярпелы, студэнт універсітэту, знаходзіцца ў крытычным стане. Кіроўца збег з месца здарэння, але быў арыштаваны пазней. Па словах сведак затрыманы Кадзухіра Кусакабэ спярша заявіў, што ён здзейсніў тэрарыстычны акт. Пазней ён удакладніў, што такім чынам выявіў пратэст супраць смяротных пакаранняў як вышэйшай меры. 

У час наезду вуліца была зачынена для транспарту. На ёй было шмат пешаходаў, якія ішлі ў размешчаны паблізу вялікі храм, каб памаліцца за ўдачу ў новым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя