Тэрапеўтычнае аддзяленне ў Баранавічах засталося без лекараў
У Баранавіцкай гарадской паліклініцы №3 захварэлі на каронавірус усе лекары агульнай практыкі, адна з іх памерла. З медсёстраў засталося пяць.
Прыём у інфекцыйным кабінеце весці няма каму, акрамя двух інфекцыяністаў. Наплыў хворых вельмі вялікі. Медыкі ў гэтым кабінеце працуюць толькі па тры гадзіны, – кажа медычны работнік:
– Зараз захварэла апошні доктар – загадчыца аддзяленнем, у яе пацвердзіўся станоўчы вынік на COVID-19. На дадзены момант тэрапеўтычнае аддзяленне гарадской паліклінікі №3 – абсалютна без лекараў. Засталіся толькі медсёстры агульнай практыкі. Але і іх таксама мала. У інфекцыйным кабінеце я працавала больш за 4 гадзіны.
У інфекцыйным кабінет, акрамя двух інфекцыяністаў, прыходзіцца працаваць нават эндакрынолагу, хаця, канешне, профіль не той. Магчыма, будуць прыцягнуты і іншыя спецыялісты, няма іншага выхаду пры такой колькасці хворых. Паводле медработніка, памірае таксама шмат. Але больш дакладная статыстыка стане вядомай пазней, калі загавораць родныя, якіх зараз запужваюць. Тады паўстане сумная карціна.
Беларускае Радыё Рацыя