Тэрарыстка-смяротніца ўзарвала сябе ў Сэн-Дэні
У выніку антытэрарыстычнай аперацыі ў парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні падарвалася тэрарыстка-смяротніца. Пра гэта паведамляе Reuters. Жанчына прывяла ў дзеянне замацаваную на поясе выбухоўку.
Фота AP
Акрамя гэтага паліцэйскія знішчылі прынамсі яшчэ аднаго меркаванага тэрарыста, тры чалавекі былі затрыманыя. Гэты рэйд быў нацэлены на затрыманне Абдэльхаміда Абауда, меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.
Як паведамляе Europe 1 у сваім Twitter, антытэрарыстычная аперацыя блізкая да завяршэння.
Спецаперацыя пачалася ў сераду, 18 лістапада, каля 04:30 (02:30 па менским часе) у адным з дамоў на цэнтральнай плошчы. Атрад спецназа блакаваў пяцярых узброеных людзей, пачалася стральба. У выніку чатыры чалавекі атрымалі раненні, сярод іх трое паліцэйскіх.