Тэрэза Красоўская: Курапаты месца памяці, а не помсты



Курапаты месца спакою і памяці, а не помсты жывым, мяркуе прафесар музыкі з Польшчы Тэрэза Красоўска, дзеда якой расстралялі ў Курапацкім лесе. 

Яна штогод прыяжджае ў Менск і заўсёды прыходзіць у Курапаты да аднаго крыжа, якім была пазначана сімвалічная магіла яе дзеда Міхала Красоўскага. Хоць той крыж і не стаяў па-за перыметрам урочышча, але ён таксама быў зламаны. У апошні свой прыезд у Беларусь Тэрэза Красоўска хацела прымацаваць да крыжа партрэт дзеда, але не атрымалася. Яна не разумее знішчэнні крыжоў і такога стаўлення ўладаў да мемарыялу:

– Не ідзе пра тое, што мы хочам помсціць тым, хто забіваў, адказным за гэтыя забойствы, гэта даўняя гісторыя, каб кагосьці прыцягваць да адказнасці. Мы хочам, каб гэта месца было святым. Агароджа, добра, хай агароджа будзе, але ці трэба было рабіць агароджу так, каб прыбіраць 70 крыжоў. Вешаць скрынкі з кветкамі на агароджу, дзе лес – гэта ненармальна. 

Большасць сваякоў яе дзеда жылі на Меншчыне. Яе бацькі прайшлі дзіцячыя дамы і лагеры, пасля чаго пераехалі ў Польшчу. Тэрэза Красоўская прафесар музычнай акадэміі ў Познані.

Беларускае Радыё Рацыя