Тэрмін утрымання пад вартай абвінавачаным па „справе tut.by” працягнулі яшчэ на два месяцы



Некаторым абвінавачаным па „справе tut.by” уручылі пастанову аб працягненні ўтрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.

„15 нашых калег знаходзяцца ў следчых ізалятарах або пад дамашнім арыштам. Іх азнаёмілі з пастановай аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай да чатырох месяцаў, гэта значыць па 18 верасня 2021 года, — гаворыцца ў паведамленні. 

18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правёў вобшукі ў рэдакцыі tut.by, яе рэгіянальных офісах і дома ў супрацоўнікаў партала. Было заяўлена, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА „ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” распачатая справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Уся дакументацыя і серверы партала былі канфіскаваныя. Офіс апячатаны.

Усе затрыманыя па „справе tut.by” прызнаныя палітвязнямі.

8 ліпеня каманда tut.by стварыла новы рэсурс навін — zerkalo.io, але неўзабаве і ён перастаў адкрывацца ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: zerkalo.io