Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжылі да 5 траўня
Тэрмін утрымання пад вартай дырэктара і галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай падоўжаны да 5 траўня.

Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы — да 18 красавіка. 4 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў Менгарсуд перададзеная крымінальная справа, па якой праходзіць Леўшына, яе папярэднік на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, намеснік дырэктара БелаПАН у 2014-2018 гадах Андрэй Аляксандраў і Ірыны Злобіна.
Паколькі БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у кіраванні такім фармаваннем. Таксама ў справе фігуруе „фінансаванне пратэстаў”, „шкода Рэпубліцы Беларусь” і ўхіленне ад выплаты падаткаў.
