Тэрмін утрымання Сяргея Ціханоўскага пад вартай працягнуты на два месяцы



Тэрмін утрымання відэаблогера Сяргея Ціханоўскага пад вартай працягнуты на два месяцы, да 29 верасня, паведаміла на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку” яго жонка, кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

„Сябры, Сяргею працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. На жаль, для нас гэта не стала нечаканасцю. Але гэта не выбіла яго з каляіны. Ён мой герой!” — напісала Ціханоўская.

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Гародні на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне жонкі кандыдатам у прэзідэнты. Гэта адбылося пасля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў, адзін з якіх упаў. МУС заявіла пра распачынанне крымінальнай справы па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Арганізацыя „Міжнародная амністыя” прызнала Ціханоўскага вязнем сумлення.

Беларускае Радыё Рацыя