Тэрыторыю для бязвізавага рэжыму плануюць пашырыць



Магчыма ўжо праз год можна будзе бязвізава паехаць цягніком з Беластока ў Гародню. Пра гэта паведаміў у Беластоку намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

dsc05448

Пакуль што без візы на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага канала можна ўехаць толькі на машыне і веласіпедам на польска-беларускім пераходзе Кузніца-Брузгі і літоўска-беларускім Друскеннікі-Прывалка. Вядуцца таксама перамовы, каб уключыць у бязвізавы рэжым падарожжа самалётам.

„Але гэта не ўсе змены якія чакаюць турыстаў,” – кажа Віктар Лісковіч.

– Мы плануем расшырыць бязвізавую зону да ўсяго Гарадзенскага раёна ў рамках сваіх тэрытарыяльных межаў. Гэта паспрыяе больш простаму наведаванню замежных грамадзян гэтай зоны.

dsc05451

Дагэтуль, паводле афіцыйнай інфармацыі Гарадзенскага аблвыканкама, з бязвізавага рэжыму скарыстала амаль 2000 чалавек, дадае Віктар Лісковіч.

– Грамадзяне 20 краін перасяклі граніцу і наведалі зону Аўгустоўскага канала. Перадусім гэта грамадзяне Польшчы і Літвы. А таксама з Германіі, Іспаніі, Францыі і іншых краін.

1 траўня афіцыйна для бязвізавага рэжыму адкрыецца памежны пункт пропуску на Аўгустоўскім канале. Акрамя таго ўлады Падляшскага ваяводства і Гарадзенскай вобласці плануюць міжнародны фест на водапераходзе Рудаўка-Лясная.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя