Том Урэцкі: Увесь народ памяняўся
У нашым разуменні ХАМАС быў маленькай тэрарыстычнай арганізацыяй, якая не здольная на маштабныя атакі. Але 7 кастрычніка яны змаглі ўчыніць такія жахі, якія цяжка паддаюцца апісанню словамі, – распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі каранямі Том Урэцкі:

– Гэта дата вельмі асаблівая, таму што з той пары, з 7 кастрычніка, я думаю, што ўвесь народ памяняўся. Наша мысленне як народа, калектыўнае мысленне, памянялася. Таму што мы лічылі ХАМАС за маленькую тэрарыстычную арганізацыю, якая не здольная на маштабныя атакі. І атрымалася так, што яны змаглі здзівіць увесь народ жахамі, якімі вельмі цяжка апісаць словамі.
Вайна ў Ізраілі ідзе 54-ці дзень. У закладніках ХАМАСа надалей застаецца каля двух соцень выкрадзеных ізраільскіх грамадзянаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота: з асабістай старонкі ў “Фэйсбук” Тома Урэцкага
