Тоні Лашдэн: Беларускія жанчыны ў выгнанні змаглі выбудаваць новую сістэму салідарнасці
У межах анлайн-праграмы сёлетняга фестывалю Pradmova прайшла дыскусія „Беларускія жанчыны 2020–2023: бачнасць, салідарнасць, супраціў”.
Важнасць актыўнасці беларускіх жанчын у выгнанні падкрэсліла актывістка Тоні Лашдэн:
– Калі мы кажам пра беларускую дыяспару, асабліва калі мы кажам пра жанчын у беларускай дыяспары, мы кажам пра людзей, якія жывуць на перасячэнні многіх уразлівасцяў. Часта гэта людзі, якія з’ехалі з Беларусі без дакументаў ці без дастатковых дакументаў, каб зараз поўнасцю легальна прыбываць у нейкай краіне. Гэта людзі, якія выконваюць падвойную ці патройную працу. Яны клапоцяцца пра сябе, пра свае сем’і, пажылых родных, якія застаюцца ў Беларусі. У той жа самы час яны стараюцца выбудоўваць грамадства салідарнасці і ўзаемадапамогі ў новых краінах, дзе яны знаходзяцца. Вялізная колькасць праектаў узаемадапамогі.
Асноўная маса беларусак, якія з’ехалі з Беларусі – гэта дасведчаныя працаўнікі, у асноўным працоўнага класу, ва ўзросце 30-40 гадоў. Прыярытэтнай для беларусак сярод еўрапейскіх краін застаецца Польшча.
Беларускае Радыё Рацыя