ТОП-10 затрыманняў на гарадзенскай мытні



10 лютага Гарадзенская мытня адзначыла свой 71-ы дзень нараджэння.

get_img

Сёлета святкаванне не юбілейнае і прашло “ў працоўным парадку”, але будні мытнікаў таксама часам прыносяць нечаканыя вынікі, паведамляе t-styl.info.

1. Праз мяжу ці праз ж…?

У снежні 2015 года на пункце пропуску Беняконі, у аўтобусе Вільня-Воранава затрымалі гарадзенца, што спрабаваў увезці ў Беларусь партыю гашышу. Памер партыі не надта дужы – 200 грамаў, але схаваць іх наркакур’ер вырашыў у прамой кішцы. Для выняцця кантрабанды давялося звяртацца да медыкаў. Пра тое, як мытнікам удалося знайсці месца таямнічага “схрона”, прэсавая служба мытні не паведамляе.

2. Калі ж яны ўжо накурацца?

20 студзеня 2016 года правезці кантрабандныя цыгарэты ў Польшчу вырашылі не пасажыры, а кіроўцы рэйсавага аўтобуса. На пункце пропуску Баброўнікі мытнікі заўважылі, што канструкцыя колавай аркі транспартнага сродка зменена і перароблена пад схованку. Памер партыі беларускага курава – 25 000 пачак, адзін з найбуйнейшых за апошні час.

get_img1

3. Мамантаў не было, а біўні затрымлівалі

У чэрвені 2015 года ў пункце Брузгі затрымалі грамадзяніна Германіі, што хацеў вывезці ў Еўразвяз 28 біўняў мамантаў. З яго словаў, біўні прызначаліся для ўласнай калекцыі і ніякіх камерцыйных мэтаў аматар мамантаў не пераследаваў.+ 4. Рарытэтны Bentlеy гэта не проста б/у іншамарка Летам 2015 года ў Брузгах затрымалі легкавы аўтамабіль Bentlеy 1929 года выпуска, што ішоў па зялёным калідоры. Эсперты ўсталілі, што аўтамабіль прадстаўляе гістарычную каштоўнасць, а дакументаў, што пацвярджалі б дазвол на перамешчэнне такога аўтамабіля праз мяжу, яго кіроўца, грамадзянін Расіі, не меў.

4. Рарытэтны Bentlеy гэта не проста б/у іншамарка

Летам 2015 года ў Брузгах затрымалі легкавы аўтамабіль Bentlеy 1929 года выпуска, што ішоў па зялёным калідоры. Эсперты ўсталілі, што аўтамабіль прадстаўляе гістарычную каштоўнасць, а дакументаў, што пацвярджалі б дазвол на перамешчэнне такога аўтамабіля праз мяжу, яго кіроўца, грамадзянін Расіі, не меў.

get_img7

5. Верагодна, Малевіч

Гэта даўняя гісторыя, але вартая ўзгадвання. Ад 1994 года ў гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі экспануецца карціна, што з вялікай верагоднасцю напісана Казімірам Малевічам. Побач выстаўлены працы Кустодзіева і Брулова. Гэтыя творы і шмат іншых з галерэі “Захаваныя каштоўнасці” перадала музею мытня.

get_img3

6. Снегавыя гарматы праз мытню “не прарваліся”

У верасні 2015 года ў пункце пропуску Бераставіца-2 мытнікі затрымалі тры снегавыя гарматы і запчасткі да іх, што спрабавалі правезці з Італіі ў Расею. Хаця гарматы, нават снегавыя, падобныя да зброі, узяць “рубеж” мытні парушальнікам не ўдалося.

7. Кантрабанда можа быць лахматай і хвастатай

У 2011 годзе гарадзенскія мытнікі прыпынілі спробу незаконна правезці праз мяжу 17 шчанюкоў ёркшырскіх тэр’ераў разам з іх мамкай. Са словаў гаспадыні сабак, грамадзянкі Польшчы, яна кіравалася на выставу, але неабходных дакументаў не прадаставіла.

get_img4

8. Амаль “мільён алых ружаў”

Спрабавалі кантрабандысты правезці праз мяжу і буйныя партыі кветак. Адну з іх у лютым 2013 года на шляху з Галяндыі ў Маскву перапыніла мытня на пункце Бераставіца. 74 тысячы кветак не былі пазначаны ў накладных, кошты на многія з астатніх былі ў дакументах істотна заніжаны. Далейшы лёс ружаў і парушальнікаў вырашаў суд.

9. “Азалаціцца” не атрымалася

У красавіку 2013 года грамадзянка Расеі спрабавала правезці ў Беларусь з Польшчы амаль паўкілаграма залатых упрыгожванняў – каля 100 пярсцёнкаў, ланцужкоў і завушніц. Золата ў поліэтыленавым пакеце ляжала сярод пакункаў з прадуктамі ў звычанай дарожнай сумцы.

get_img5

10. iPhone набіраюць папулярнасць. Сярод кантрабандыстаў – таксама

Адну з самых вялікіх партый айфонаў – 120 штук, затрымалі ў 2013 годзе, пазней мытнікі адзначалі, што пачасціліся спробы правозіць дробныя партыі дарагога тавару пад выглядам прадметаў для ўласнага карыстання. Як у траўні 2015 спрабаваў гэта зрабіць кіроўца аўтамабіля “Lexus”, схаваўшы ў адмысловым тайніку 20 iPhone.

Матэр’ял падрыхтаваны паводле паведамленняў прэсс-службаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні і Дзяржаўнага памежнага камітэта.