Топ-5 беларускіх ВНУ па кошту пераздач



Беларускі дзяржаўны універсітэт не толькі самы вялікі беларускі ВНУ, але і лідар па кошту навучання. Цяпер БДУ выйшаў яшчэ і на першае месца па тарыфах на пераздачы.

1. Беларускі дзяржаўны універсітэт

пераздача экзамену ў выкладчыка без ступені – 47 000 рублёў, у дацэнта – 50 000 рублёў, у прафесара – 53 000 рублёў;

залік – 37 000, 35 000 і 33 000 рублёў адпаведна.

2. Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт

пераздача экзамену ў выкладчыка без ступені – 38000 рублёў, у дацэнта – 41500 рублёў, у прафесара – 44 500 рублёў;

залік – 27 000, 29 000 і 31 000 рублёў адпаведна.

3. Менскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт

пераздача экзамену ў выкладчыка без ступені – 33 200 рублёў, у дацэнта – 36 500 рублёў, у прафесара – 39 800 рублёў.

залік – 21900, 24100 і 26300 рублёў адпаведна.

4. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

аплата не залежыць ад навуковай ступені выкладчыка;

экзамен – 25 000 рублёў;

залік – 19 000 рублёў.

5. Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

пераздача экзамену ў выкладчыка без ступені – 19200 рублёў, у дацэнта – 20 800 рублёў, у прафесара – 22800 рублёў;

залік -14400, 15600 і 17100 рублёў.

У беларускіх ВНУ даўно пераздаюць іспыты і залікі платна. БДУ заставаўся апошнім вну, дзе такі метад не ажыццяўляўся, і стаў першым, дзе яго ўвядзенне стала падставай для таго, каб студэнты заявілі пра сваё права ўдзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў ва ўніверсітэце.

Студэнты сабралі больш за 2,5 тысячы подпісаў супраць увядзення платы за пераздачы, але так як адміністрацыя вну да іх меркавання не прыслухалася – правялі акцыю пратэсту.

Марш студэнтаў 2 снежня не атрымаўся шматлікім, але паказаў, што ў студэнцкім асяроддзі ўсё ж ёсць актыўныя маладыя людзі, гатовыя змагацца за свае правы. Тым больш што пасля ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс у студэнтаў з’явілася магчымасць аргументаваць свае патрабаванні, якія датычацца недахопаў у сістэме самакіравання ў вну і правоў студэнтаў у цэлым.

Дарэчы, пасля Маршу студэнтаў з сайта БДУ выдалілі інфармацыю, звязаную з выступам студэнтаў супраць платных пераздач і за права ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў у універсітэце.

Цяпер ні на галоўнай старонцы, ні ў архіве навін няма ні звароту рэктара, ні інфармацыі аб правядзенні сустрэчы рэктара са студэнтамі, якая была прызначаная на той жа час, што і Марш студэнтаў, ні інфармацыі пра яе адмену.

Як сказала Naviny.by начальнік прэс-службы БДУ Алена Марцулевіч, навіны не бачныя на сайце, таму што страцілі актуальнасць. «У нас ёсць іншыя навіны», – сказала яна.