Традыцыйнае шэсце да Лошыцкага яра (абноўлена)
Шэсце пачалося ў 12.30 каля ДК „Лошыцкі” (былы ДК Камвольнага камбіната). У ім бяруць удзел каля 30 чалавек, у асноўным прадстаўнікі партыі. Удзельнікі ідуць па тратуары ўздоўж вуліцы Маякоўскага. Яны нясуць мноства бел-чырвона-белых сцягоў, а таксама сімволіку КХП-БНФ.
Акцыя санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Яе ўдзельнікаў суправаджае больш за два дзясяткі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным, а таксама некалькі супрацоўнікаў АМАПа ў форме. Некаторыя з іх здымаюць тое, што адбываецца на камеру, паведамляе tut.by.
* * *
Менскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ правесці 6 лістапада шэсце да Лошыцкага яра – аднаго з месцаў масавых расстрэлаў у сталінскія часы.
КХП-БНФ традыцыйна праводзіць гэтае шэсце праз тыдзень пасля акцыі «Дзяды» ў Курапатах.
Пачатак збору ўдзельнікаў шэсця пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы каля ДК «Лошыцкі». У 12.30 запланаваны пачатак шэсця уздоўж вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра, дзе да 15.00 заяўлены мітынг, паведамляе БелаПАН.
Фота novychas.by