Сілавікі не далі правесці людзям з інваліднасцю чарговы марш у Менску (абноўлена)
Сілавікі не далі правесці людзям з інваліднасцю чарговы марш у Менску 19 лістапада.
Паводле ацэнак журналістаў, на акцыю сабралася каля дзесяці чалавек. Людзі планавалі пачаць шэсце з плошчы Калініна і прайсці па праспекце Незалежнасці. Аднак прайсці на плошчу ім не дазволілі людзі ў чорнай вопратцы — перагарадзілі шлях. Удзельнікі маршу вымушаныя былі павярнуць на вуліцу Калініна. Яны прайшлі па вуліцы Кузьмы Чорнага ў бок вуліцы Сурганава. Іх суправаджалі мікрааўтобусы з сілавікамі.
* * *
Cілавікі заступілі дарогу ўдзельнікам шэсця людзей з інваліднасцю.
Удзельнікам шэсця людзей з інваліднасцю не далі прайсці па праспекце Незалежнасці. Яны пайшлі па Калініна. На плошчы Калініна падчас маршу людзей з інваліднасцю затрымалі дзяўчыну.
***
У Менску распачалося традыцыйнае шэсце людзей з інваліднасцю. Гэтым разам збор удзельнікаў быў прызначаны ў іншым месцы — на плошчы Калініна.