Традыцыйны восеньскі кірмаш у Бярозе
У Бярозе адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш. Людзі набылі патрэбную садавіну і гародніну, саджанцы, папоўнілі мядовыя запасы, пабачыліся. І ўсё гэта суправаджалася песнямі і музыкай.
Спрыяла добраму настрою і надвор’е, кажуць удзельнікі ярмаркі:
– Свята выдатнае. Мы вельмі радыя і заўсёды прыходзім.
– Паглядзіш, людзі весяляцца, ходзяць, купляюць, калі грошы ёсць. А нехта толькі паглядае.
– Сёння такі выдатны дзень падарыла прырода. Закупляць гародніну на зіму канешне добра.
– Як да свята даюць заробак, то прыгожа і добра.
– Адпачыць, паглядзець на людзей.
– Ярмарка добрая, толькі тых, хто гуляе, больш, чым тых, хто купляе.
Людзей на кірмашы сёлета было значна больш, чым летась. Дзень выдаўся шматсвятны: Пакроў прасвятой Багародзіцы, Дзень маці і ярмарка. Не так часта нашы людзі маюць нагоду і патрэбу сабрацца вялікім гуртом.
Беларускае Радыё Рацыя