Трагедыя на трасе М1: загінулі два чалавекі
У Нясвіжскім раёне двух чалавек, якія выйшлі з машыны на трасе М1, збілі насмерць. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Менаблвыканкама.
Аварыя адбылася 18 верасня прыблізна ў 22.30 на 256-м км аўтадарогі Менск – Берасце – мяжа РФ паблізу Малінаўкі. „Пасля вымушанага прыпынку 30-гадовы пасажыр аўтамабіля ” Хёндай Сантафе ” не ўпэўніўся ў бяспецы і выйшаў на праезную частку. Там яго збіў аўтобус „Неаплан 116 „, які ехаў з Менска ў кірунку Берасця. Збіты пешаход застаўся ляжаць на праезнай частцы, – распавялі ў ДАІ. – Пасажыры легкавушкі – жанчына і мужчына – пабеглі да пацярпелага для аказання дапамогі. У гэты момант на яго наехаў „Пежо Партнёр”.
Жанчына паспела адскочыць у бок. Мужчына трапіў пад колы машыны. У выніку ДТЗ двое мужчын загінулі на месцы. Абставіны ДТЗ установіць следства. Вядома, што ніхто з іх не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі. Па абодвух фактах распачатыя крымінальныя справы, праводзіцца праверка.