Трагічна ў час паўмарафону загінуў піяніст Юрый Бліноў



21 красавіка, у час гомельскага паўмарафона памёр сусветнавядомы беларускі піяніст- віртуёз, кампазітар, сузаснавальнік і суўладальнік НФК „Крумкачы” Юры Бліноў Музыканту было толькі 43 гады.

Трагедыя адбылася за некалькі метраў да заканчэння 21-кіламетровай дыстанцыі. Лекары, якія дзяжурылі на спаборніцтвах, не змаглі ўратаваць піяніста. 

Бліноў адзін з першых беларусаў, які даў сольны канцэрт у нью-ёркскім „Карнэгі-холе”. Меў ступень доктара музычных мастацтваў у Вышэйшай школе музыкі Істмэна (ЗША). У 2002 годзе быў запрошаны ў алімпійскі Солт-Лэйк-Сіці, дзе граў канцэрт у рэзідэнцыі губернатара штата Юта.

Бліноў меў фенаменальна шырокі рэпертуар: у ім было больш 30 сольных праграм, якія ахоплівалі ўсе стылі фартэпіяннай музыкі, а таксама 35 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам.