Траіх грамадзян Расеі абвінавачваюць у вырабе псіхатропаў
Упраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці расследуе крымінальную справу аб незаконным абароце псіхатропных рэчываў, паведаміла 12 верасня ў эфіры „Радыё Мінск” афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Паводле дадзеных следства, трое грамадзян Расейскай Федэрацыі арганізавалі лабараторыю па вырабе з мэтай незаконнага збыту асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў — альфа-PVP і альфа-PНР.
Для маскіроўкі яны распрацавалі схему: у Менску адкрылі ТАА і згодна з дакументамі займаліся вытворчасцю і продажам хімічнай прадукцыі (аўтахімія, сродкі для чысткі). Як высветлілі праваахоўнікі, на самай справе ў арандаваных складскіх памяшканнях у Менскім раёне імі было ўстаноўлена лабараторнае абсталяванне і наладжаная аптовае вытворчасць псіхатропаў.
Па выніках следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было канфіскавана больш за 20 кілаграмаў асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, больш за 1,5 тоны рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу псіхатропаў, а таксама дарагое лабараторнае абсталяванне, посуд, спецвопратка і г.д.
Мужчынам выстаўленае абвінавачванне, яны ўзятыя пад варту.