Транспартны калапс у Гародні



Правядзенне паседжання Еўразійскага міжурадавага савета выклікала ў Гародні транспартны калапс. Перакрыты рух аўтамабіляў у цэнтры горада справакаваў вялікія коркі грамадскага транспарту, у сувязі з чым гарадзенцы былі вымушаныя спазняцца на працу і вучобу.

abmezhawany_ruch1

У непасрэднай блізкасці ад аблвыканкама, дзе адбываецца паседжанне, забаронены рух пешаходаў. На вуліцах праз кожныя пяцьдзясят метраў дзяжураць супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы.

Прыезд высокапастаўленых гасцей выклікаў у гарадзенцаў і гасцей горада абурэнне:

– На прыпынак прыйшоў аўтобус №15, аднак даішнік не прапусціў аўтобус. Я абурыўся, якое ён мае права затрымліваць грамадскі транспарт. На што атрымаў адказ: “Займайцеся сваёй справай!” Я б і займаўся сваёй справай, але з-за іх я не магу трапіць на працу!

У сувязі з прыездам у Гародню ўдзельнікаў Еўразійскага міжурадавага савета абмежаваны таксама рух у бок беларуска-польскай мяжы і ў аэрапорт “Абухава”, адкуль удзельнікі мерапрыемства маюць намер накіравацца ў свае краіны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня