Транспартны падатак збіраюць, а дзе дарогі?



Сябры кампаніі “За наш горад” у Мікашэвічах накіравалі зварот у гарадскі выканаўчы камітэт з патрабаваннем забяспечыць публічнасць выдаткаў сродкаў ад транспартнага падатку. Пад зваротам падпісаліся 30 жыхароў гораду. Выклікана гэта дрэннай якасцю дарог, хоць транспартны падатак складае ад 70 да 100  долараў на адну машыну з кожнага аўтамабіліста, кажа актывіст кампаніі Леанід Дубаносаў:

– Ужо колькі год я не бачу, каб у Мікашэвічах нешта будавалі ці рамантавалі. Мы, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, маем права ведаць, куды ідуць нашыя грошы. Людзі нішчаць на гэтых дарогах свае машыны, выдаткоўваюць грошы на запчасткі, а нашай мясцовай ўладзе на гэта напляваць!

Паводле Леаніда Дубаносава, на ўсе запыты па рамонце дарог улады адказваюць: няма грошай. Падаткаплацельшчыкі хочуць ведаць, на што канкрэтна ідуць іх падаткі на транспарт.

0051

002

Беларускае Радыё Рацыя