Траўматызм на чыгуначным вакзале ў Берасці
Шырацца выпадкі траўматызму на берасцейскім чыгуначным вакзале. На шэрагу платформаў вакзалу зафіксаваны парушэнні тэхнічных стандартаў. Праз гэта некаторыя пасажыры правальваюцца ў шчыліны паміж цягніком і перонам.
Гаворыць пацярпелы актывіст прафсаюзу РЭП з Пінску Раман Бурэнка:
– Пасля рэканструкцыі ўжо пацярпела, прыкладна, 12-13 чалавек, у тым ліку і я. Па-мойму, задужа вялікая адлегласць паміж першай прыступкай вагона і краем платформы. Уяўляеце сабе, што такое 40 см. для якой-небудзе бабулі, або для дзіця. У гэтую шчыліну любы дарослы можа ўпасці.
Транспартная пракуратура арганізавала праверку выканання тэхнічных рэгламентаў на тэрыторыі Берасцейскагага чыгуначнага вакзала. Працягвае Раман Бурэнка:
– Па выніках праверкі былі выяўлены шматлікія парушэнні тэхнічных нормаў, а менавіта ГОСТА 9238-2013 года. Парушэнні былі на 4-й платформе з боку вакзала, а таксама ўвесь першы пуць варшаўскага боку вакзала, станцыя Берасце Цэнтральнае. Ёсць парушэнні на першым пуці маскоўскага боку вакзала.
У вынніку праверкі начальніку Берасцейскага аддзялення Беларускай Чыгункі вынеслі пракурорскае прадпісанне з патрабаваннем выправіць тэхнічныя хібы. Прадпісанне дагэтуль не выканана.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава