Трэба мяняць свой лёс самім!



25 сакавіка мы павінны запоўніць вуліцы Менска і быць разам. Такі заклік размешчаны ў акаўнце «Мая Краіна Беларусь» у Фэйсбуку:

– Сябры, вы бачылі, колькі людзей выйшла 15 сакавіка на вуліцы Менска. Не так ужо і шмат. Давайце ж зробім так, каб 25 сакавіка на вуліцы выйшлi дзясяткі тысяч. Давайце пакажам, што нас шмат, што мы не баімся, што нам надакучыла гэтая жудасная ўлада! Запрашайце сваіх сяброў, сваякоў, распаўсюджвайце інфармацыю ва універсітэтах, пад’ездах, соц. сетках. Патрэбныя ўлёткі з дакладнай інфармацыяй, каб прыйшло як мага больш людзей. Трэба пачынаць весці партызанскую вайну: графіці, стыкеры, улёткі, хэштэгi і гэтак далей. Нельга прасраць такі шанец. 25 сакавіка мы павінны запаланіць вуліцы і быць разам. У адзінстве – сіла! Хопіць баяцца! Трэба мяняць свой лёс самім!