Трэці дзень запар у Беларусі аранжавы ровень небяспекі
Трэці дзень запар Белгідрамет аб’яўляе ў краіне аранжавы ровень небяспекі. Сёння ў дадатак да анамальнай спякоты, месцамі ў рэгіёнах чакаецца моцная залева і навальніцы. Пры гэтым дажджы не зменшаць экстрэмальнае цяпло.
У такіх прыродных умовах павялічваецца пагроза захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, – адзначае лекар Дзмітрый Паўлаў:
– Калі моцна ўключаць астуджальнае абсталяванне, такое як кандыцыянеры і вентылятары, то атрымліваецца вельмі рэзкі перапад тэмпературы ў параўнанні з тым, які ёсць на дадзены момант у пакоі. Можна папросту захварэць, бо прадзьме. Таксама можна лёгка прастудзіцца, калі пайсці купацца ў рэчцы ў ранішнія гадзіны, калі розніца тэмператур паміж той якая на вуліцы, і той, якая ў рэчцы вельмі моцна адрозніваецца.
Пакуль у сіноптыкаў суцяшальных прагнозаў няма, анамальная спякота найменьш будзе трываць да пачатку наступнага тыдня.
Беларускае Радыё Рацыя