Трэцяга траўня ў Гародні (абноўлена)
У Гародні Дзень Канстытуцыі 3 траўня 1791 года адзначаюць прадстаўнікі непрызнаванага ўладамі ў Беларусі Саюзу палякаў, а таксама дыпламатычнага прадстаўніцтва Польшчы.
[Not a valid template]
Паводле краязнаўцы і актываіста Саюзу палякаў Лявона Карповіча, гэтае свята павінна належным чынам адзначацца і ў Беларусі, бо падзеі тых часоў – агульная гісторыя беларусаў і палякаў.
– Шкада, што беларусы не ўспрымаюць гэтую Канстытуцыю як сваю. Але ж гэта была супольная Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, гэта значыць Польшчы і Беларусі. І ў гэтым дакуменце замацоўваліся правы, свабоды. Гэта была на той час сапраўды дэмакратычная Канстытуцыя. Таму гэтае свята варта адзначаць не толькі палякам, але і беларусам.
Паводле планаў Саюзу палякаў, увечары пройдзе ўскладанне кветак ля бюстаў славутых польскамоўных літаратараў Адама Міцкевіча ды Элізы Ажэшкі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня