Трэцяя дзясятка абвінавачваемых рыхтуецца ў Берасці



Трэцяя дзясятка абвінавачваемых рыхтуецца ў Берасці ў межах крымінальнай справы аб падзеях 10 жніўня мінулага году.

Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. У асноўным прад’яўляецца частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, або арганізацыя масавых беспарадкаў, – адзначыў эксперт у галіне права:

– Я думаю, яны будуць максімальна “вышчамляць” усіх людзей, якія складаюць пратэстовы электарат, каб яго не было ў Беларусі. З нас робяць на сённяшні дзень нават не Паўночную Карэю, мы рухаемся імкліва ў нейкую Кампучыю.

Частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў. Абвінавачванні прад’яўленыя за тое, што мітынгоўцы «разабралі тратуарную плітку, вырабілі прылады злачынства», «здзейснілі пагром», «удзельнічалі ў будаўніцтве барыкад».

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце