Трое з пацярпелых у ДТЗ ва Украіне беларусаў застаюцца ў рэанімацыі



Дзевяць беларускіх грамадзян, якія пацярпелі ў ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці, вечарам 20 ліпеня выехалі на радзіму, паведаміла спікер мясцовай паліцыі Алена Беражная ў сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.

Аварыя, у якой загінулі пяць беларусаў і 12 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, адбылася 20 ліпеня каля 4.00 каля пасёлка Возера (Мікалаеўская вобласць). Паводле інфармацыі ўкраінскай паліцыі, кіроўца мікрааўтобуса „Мэрсэдэс Бенц” перавозіў 17 пасажыраў па маршруце Адэса – Гомель і не справіўся з кіраваннем. У выніку адбылося сутыкненне з прыпаркаваным на абочыне грузавым аўтамабілем.

42-гадовы кіроўца грузавіка затрыманы. Следчыя высвятляюць, чаму ён спыніўся на праезнай частцы і не прыняў усіх прадпісаных Правіламі дарожнага руху мер бяспекі падчас аварыйнага прыпынку.

Усе загінуўшыя і пацярпелыя ў ДТЗ на трасе Адэса – Гомель ва Украіне беларусы ўстаноўлены, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.

Трое пацярпелых былі змешчаны ў рэанімацыю, дзевяць – у хірургічнае аддзяленне Кривоозерской цэнтральнай раённай бальніцы.

Для сваякоў загінуўшых і пацярпелых паліцыя Украіны адкрыла гарачую тэлефонную лінію: + 380-512-53-11-13.

БелаПАН