Трох дзяячак „саюзу палякаў” прымусова вывезлі з Беларусі
Дырэктарка тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўская паведаміла ў сябе ў Twitter, што трох з пяці арыштаваных актывістаў Саюзу палякаў Беларусі гвалтоўна вывезлі ў Польшчу.
Па яе інфармацыі, гэта Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава. Нягледзячы на тое, што яны грамадзяне Беларусі, вярнуцца ў Беларусі яны зараз не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.
Дзеяч Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут адмовіўся выязджаць.
