Трох «рэйкавых партызан» перавялі ў магілёўскую турму



Паводле звестак праваабаронцаў, трох „рэйкавых партызан” з Бабруйска, Уладзіміра Аўрамцава, Дзмітрыя Клімава і Яўгена Мінкевіча перавялі ў турму №4 у Магілёве.

Маладыя людзі былі затрыманыя на пачатку красавіка. Пры затрыманні адзін з іх быў паранены. Іх падазраюць у дыверсіях на чыгунцы.