Трох сябраў АГП пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Фрунзенскага раёна Менска вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Прадстаўніца дзяржабвінавачання Аксана Саковіч 28 кастрычніка запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму; Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Такі прысуд і быў вынесены суддзёй Алай Скуратовіч.
