Тры гады калоніі для школьніка
У судзе Маскоўскага раёна Берасця працягваецца працэс па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.
Берасце, 10 жніўня
На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік ды іншыя.
Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх – міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч беларускіх рублёў. Справу разглядае суддзя Вера Філонік.
Віну цалкам не прызнаў ніхто. Большасць прызнаюць сябе вінаватымі часткова: „Прысутнічаў, удзельнічаў, але нікому не чыніў гвалту, пагромаў не здзяйсняў”.
Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў пакаранне для абвінавачаных — для ўсіх пазбаўленне волі ад трох да чатырох з паловай гадоў,— піша тэлеграм-канал берасцейскай „Вясны”.
Сёння, 3 сакавіка, у судовых спрэчках яшчэ выступяць адвакаты. Пасля гэтага прызначаць дату абвяшчэння прысуду.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: binkl.by