Тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы



Жыхару Астраўца прысудзілі тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы.

Учора, 13 кастрычніка, адбыўся закрыты судовы працэс па справе Артура Жвірыдоўскага, якога вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў), паведамляюць праваабаронцы.

Па версіі абвінавачвання, Жвірыдоўскі ўначы ў чэрвені гэтага года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — на яго не пусцілі нават маці Артура.