Тры гады “хіміі” прызначылі Аляксандру Грыневічу за абразу міліцыянта
1 верасня 2021 года судом Маскоўскага раёна г. Берасця разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Грыневіча, якога вінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Паводле абвінавачвання, Аляксандр Грыневіч 18 кастрычніка 2020 года, знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, у адным з тэлеграм-каналаў пад фотавыявай супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Берасця размясціў абразлівы каментар.
Мужчына прызнаў віну цалкам.
У судовых спрэчках дзяржаўны абвінаваўца Андрэй Манько прасіў суд пакараць Грыневіча абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя.