Тры гады таму пачалася Курапацкая варта
31 траўня спаўняецца роўна тры гады як пачалася ў Беларусі адна з самых рэкордных па працягласці акцыяў пратэсту, а менавіта Курапацкая варта. Яна пачалася ў сувязі з адкрыццём рэстарацыі “Поедем, поедим” непасрэдна каля народнага мемарыялу.
Карэспандэнт Радыё Рацыя пагутарыў з каардынатаркай грамадскай ініцыятывы “За ўратаванне мемарыялу Курапаты”, з абаронцай Курапатаў Ганнай Шапуцькай.
Беларускае Радыё Рацыя
