Тры гады знаходзіцца за кратамі палітзняволеная Антаніна Канавалава



Тры гады – фактычна такі тэрмін за кратамі знаходзіцца палітзняволеная Антаніна Канавалава.

Антаніна Канавалава

Яна асуджаная на 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па артыкулах „Удзел у масавых беспарадках і навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці”, – распавяла яе маці Ганна Канавалава:

Яна ж актыўная, яна актывістка была, яна была каардынатарам па Менскай вобласці. Я думаю, што яна была „на кручку” так бы мовіць. Яна была бачная, яна ніколі не карысталася ніякімі нікамі, яна заўсёды падпісвалася. Не паспела, можа яшчэ спадзявалася. Гэта было 6-га верасня 2020 года.

Палітзняволеная Ганна Канавалава спачатку ўтрымлівалася ў СІЗА №1 горада Менску, а пасля была пераведзеная ў так званую папраўчую калонію №4.

Беларускае Радыё Рацыя