Тры месяцы арышту прысудзілі праціўніку будаўніцтва акумулятарнага завода



Гаворка ідзе пра берасцейца Дзмітрыя Андрасюка, якога прызналі вінаватым у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 402 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – «Адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў».

Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Праўда, берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што сапраўдныя матывы прысуду былі іншымі:

– Папрасіў суддзю прадставіцца і паказаць пасведчанне. Суддзя не змог паказаць пасведчанне. Мяркую, што такіх пасведчанняў проста няма. Але суддзя Семянчук вырашыў, што  тое, што суддзя не прадставіўся – гэта нічога, а Андрасюк, напэўна, ведаў, што гэта суддзя. Андрасюк таму і задаў пытанне, што не ведаў, што гэта суддзя. Таму я лічу, што тое, што адбываецца з Аднрасюком, – гэта проста расправа за нязручнае пытанне.

Дзмітрый Андрасюк праходзіў сведкам па справе берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у пратэстах супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.

Справу Дзмітрыя Андрасюка разглядаў суддзя Суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук. Прысуд у законную моц не ўступіў, і яго можна абскрадзіць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org